BE-TARASK

Беларусам замежжа

По́мнік «Белару́сам заме́жжа» — скульптурная кампазыцыя ў гістарычным раёне Траецкае прадмесьце (Менск) за аўтарствам архітэктара Армэна Сардарава і скульптара Аляксандра Фінскага.

скульптура
Беларусам замежжа
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°54′27″ пн. ш.27°33′20″ у. д.
Аўтар праекту Армэн Сардараў
Будаўнік Аляксандар Фінскі
Дата заснаваньня 2017
Беларусам замежжа на мапе Беларусі

Беларусам замежжа

. . . Беларусам замежжа . . .

Памятны знак уяўляе сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцьця, вечнасьць[1]. Суаднесены з карагодам — сымбалем еднасьці і супольнай справы. Ён закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне. Бронзавая скульптура дыямэтрам каля 3 м усталяваная на гранітным валуне[2]. Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнамэнтам. Ручнік здаўна лічыўся сымбалем шляху, агульнай дарогі[3].

Адкрыцьцё 8 верасьня 2017 року было прымеркаванае да 950-рочча Менску. Памятны знак прысьвечаны ўсім беларусам, якія пражываюць па ўсім сьвеце[4].

  1. Памятный знак „Беларусам замежжа“ Памятники и скульптуры. Минск старый и новый (14 красавіка 2018). Праверана 14 лістапада 2021 г.
  2. У Траецкім прадмесьці паставілі скульптуру „Беларусам замежжа“. Радыё „Свабода“ (8 верасьня 2017). Праверана 14 лістапада 2021 г.
  3. Весялуха, Марына (9 верасьня 2017) Памятны знак „Беларусам замежжа“ ўрачыста адкрылі ў Траецкім прадмесці Культура. Звязда. Праверана 14 лістапада 2021 г.
  4. Смотрите, какую скульптуру монтируют в Троицком предместье(рас.) CityDog. Францішак-група (24 жніўня 2017). Праверана 14 лістапада 2021 г.

Шаблён:Траецкае прадмесьце

. . . Беларусам замежжа . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Беларусам замежжа . . .

Back To Top