BE-TARASK

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў

article - Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў

Вайна́ Маско́ўскай дзяржа́вы з Рэ́ччу Паспалі́тай 1654—1667 гадо́ў, Трынаццацігадо́вая вайна́, (Крыва́вы) Пато́п — узброены канфліктМаскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654—1667 гадох, у выніку якога Масква атрымала Левабярэжную Ўкраіну з Кіевам, а таксама тэрыторыю Смаленскага ваяводзтваВялікага Княства Літоўскага. Найбольш стратная і разбуральная вайна на тэрыторыі Беларусі за ўсю яе гісторыю[1], у час якой распачаўся шырокі партызанскі рух супраць маскоўскіх захопнікаў — першы ў беларускай гісторыі масавы добраахвотны рух супраціву[1][2].

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў
Дата: чэрвень 1654 — студзень 1667
Месца: Рэч Паспалітая
Прычына: Падтрымка Маскоўскай дзяржавай паўстаньня Хмяльніцкага, імкненьне да анэксіі ўсходу Рэчы Паспалітай і атрыманьня выхаду да марскіх шляхоў
Вынік: Перамога Маскоўскай дзяржавы, Андрусаўскае замірэньне
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Масква атрымала Левабярэжную Ўкраіну з Кіеваам і Смаленскае ваяводзтва
Супернікі

Крымскае ханства(1654—1666)Войска Запароскае(1660—1663)Правабярэжнае Войска Запароскае(1663—1666)

  •  Масковія
  • Войска Запароскае(1654—1657; 1659—1660)
  • Левабярэжнае Войска Запароскае(з 1663)
Камандуючыя

. . . Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў . . .

Імкненьне валадароў Маскоўскай дзяржавы супрацьстаяць аб’яднаньню ўсходнеславянскіх земляў вакол Вялікага Княства Літоўскага стала прычынай шматлікіх ваенных канфліктаў. Пры гэтым Масква спрабавала знайсьці ідэалягічнае абгрунтаваньне ўласнай вайсковай экспансіі. Кіраўнікі Маскоўскай мітраполіі, якая фактычна ўтварылася пад уладай Залатой Арды ў выніку пераезду мітрапаліта з захопленага і разрабаванага Кіева ўва Ўладзімер на Клязьме — бліжэй да ардынскай сталіцы Сараю, тытуляваліся «мітрапалітамі кіеўскімі і ўсяе Русі» (хоць самавольны перанос біскупскай катэдры забараняецца правілам 82 Картагенскага сабору[3]) і на падставе гэтага імкнуліся падпарадкаваць сабе Літоўскую (Кіеўскую) мітраполію, створаную на вольных ад ардынскага панаваньня землях. З прычыны супярэчнасьцяў з Канстантынопалем, які вызнаў незалежную ад Арды Літоўскую мітраполію, у 1448 годзе Маскоўская мітраполія ў аднабаковым парадку выйшла з-пад юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату (у дакумэнце Маскоўскага сабору 1459 году колішняя мітраполія ўпершыню называецца «Царквой Маскоўскай»[4]), за што праваслаўныя цэрквы перасталі лічыць яе кананічнай і вызначылі як схізму. У адказ на гэта ў канцы XV ст. у Маскве зьявілася канцэпцыя «Трэцяга Рыму», згодна зь якой яна абвяшчалася адзінай сапраўднай спадкаемніцай Рыму і Канстантынопалю («Другога Рыму») і абаронцай чысьціні праваслаўя[5]. Да рэлігійнага чыньніку Масква таксама спрабавала далучыць дынастычны: на падставе прыналежнасьці да дынастыі Рурыкавічаў маскоўскія валадары абвяшчалі сябе спадкаемцамі кіеўскіх князёў.

Лякальныя войны за памежныя ўдзельныя княствы ўпершыню перарасьлі ў глябальны канфлікт у 1558 годзе, калі маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран абвясьціў сваёй спадчынай усходнюю частку беларускайэтнічнай тэрыторыі зь местамі Полацкам, Віцебскам, Воршай, Магілёвам і інш. Распачатая ім Інфлянцкая вайна (1558—1583) стала адной з прычынаў эканамічнага і палітычнага заняпаду Вялікага Княства Літоўскага, улады якога дзеля захаваньня дзяржавы мусілі ў 1569 годзе скласьці Люблінскую унію з Каралеўствам Польскім.

У 1589 годзе па знаходжаньні ў схізьме на працягу 141 году Маскоўская царква атрымала ад Канстантынопалю вызнаньне і аўтакефалію. Пры гэтым яна пагадзілася з тым, што праваслаўныя прыходы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (у тым ліку сучаснай Беларусі) засталіся ў юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. Такім чынам Масква вызнала тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату і пазбавілася рэлігійна-канфэсійных правоў на гэтыя землі. У 1613 годзе па абраньні на маскоўскі сталец прадстаўніка дынастыі Раманавых, якая ня мела ніякіх роднасных зьвязкаў з валадарамі Кіева — Рурыкавічамі, маскоўскія князі страцілі дынастычныя правы на тэрыторыі, падуладныя кіеўскім князям. Такім чынам, усе наступныя памкненьні Маскоўскай дзяржавы захапіць землі Вялікага Княства Літоўскага ня мелі ніякіх юрыдычных падставаў, апроч г.зв. «права моцнага».

У пачатку XVII ст. агрэсіўная палітыка Маскоўскай дзяржавы прывяла да спусташэньня яе тэрыторыі войскамі Рэчы Паспалітай і канчатковага прызнаньня Смаленску, які пераходзіў з рук у рукі, за Вялікім Княства Літоўскім. Аднак Масква, нягледзячы на складаньне ў 1634 годзе Палянаўскага міру, не адмовілася ад плянаў захопу ўсходнеславянскіх тэрыторыяў. Нагодай да новай агрэсіі стала казацкае паўстаньне, якое выбухнула ў 1648 годзе пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы, што былі пераважна з казакоў і ўкраінскіх сялянаў, атрымалі некалькі перамог над войскам Каралеўства Польскага і склалі з Варшавай Збораўскую дамову, якая надала казакам аўтаномію. Неўзабаве, аднак, вайна аднавілася гэтым разам няўдала для казакоў, якія пацярпелі ў чэрвені 1651 году цяжкую паразу пад Берастэчкам. У 1653 годзе Хмяльніцкі зьвярнуўся да Масквы з просьбай прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад. У кастрычніку 1653 году Земскі сабор пастанавіў задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясьціў вайну Рэчы Паспалітай. У студзені 1654 году ў Пераяславе адбылася Рада, якая аднадушна выказалася за ўваходжаньне Ўкраіны ў склад Маскоўскай дзяржавы. Хмяльніцкі перад маскоўскім пасольствам даў прысягу на вернасьць маскоўскаму гаспадару Аляксею Міхайлавічу.

Такім чынам, фармальнымі прычынамі ўварваньня дэкляраваліся заступніцтва за Ўкраіну і абарона праваслаўных, якія ня прынялі Берасьцейскай уніі. Аднак у сапраўднасьці маскоўскія ўлады кіраваліся чыста захопніцкімі інтарэсамі[1].

. . . Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў . . .

Back To Top