BE-TARASK

Валеры Чабатар

Вале́ры Чабата́р (па-ўкраінску: Валерій Георгійович Чоботарь; нарадзіўся 17 красавіка 1976 году) — украінскітрэнэр, вайсковец, кіраўнік Тарнопальскае абласное суполкі Ўсеўкраінскае фэдэрацыі фры-файту ды кантактных адзінаборстваў. Адзін з заснавальнікаў і арґанізатараў будаўніцтву Чырвонадзіброўскае Сечы[1][2]. Старшыня Тарнопальскае абласное партыйнае арґанізацыі палітычнае партыі «Палітычнае аб’яднаньне „Прамое дзеяньне“», сябра палітычнае партыі «Правы сэктар». Вышэйшая адукацыя, грамадзянін Украіны.

Валеры Чабатар
укр. Валерій Георгійович Чоботарь
Род дзейнасьці спартовы трэнэр
Дата нараджэньня 17 красавіка1976 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Чырвоная Дзіброва
Грамадзянства
Месца вучобы
Занятак трэнэр
Дзеці сын
Узнагароды
Ордэн «Народны Герой Украіны»
Адметнасьць Тарнопальскай мескай рады

. . . Валеры Чабатар . . .

Прайшоў тэрміновую службу ў шэрагах узброеных сілаў Украіны (брыґада асаблівага прызначэньня) (1994—1996) на Львоўшчыне.

Пасьля арміі, у 1996 годзе працаваў у ахове Чарнавецкага машзаводу кіраўніком варты, потым — трэнэрам боксу.

Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры на катэдры тэорыі й мэтодыкі Алімпійскага ды прафэсійнага спорту, па адмысловасьці «Падрыхтоўка кваліфікаваных спартоўцаў» (2006).

Уступіў у склад Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару»[3]. Быў прызначаны камандзірам роты 5-га батальёну ДУК, псэўда — «Гатыла»[4]. Браў удзел у баях у Данецкім міжнародным аэрапорце. Калі ахоўнікі аэрапорту атрымалі валянтэрскую дапамогу з Тарнопальшчыны, Валерыю Чабатару дасталася старая, але ня ношаная ватная фуфайка. Вопратка апынулася зручнаю й цёплаю. У кішэні Валеры знайшоў ліст ад 80-гадовага тарнапаляніна, які выбачаўся за тое, што нічым іншым дапамагчы ня зможа. Гэты факт Валеры пракамэнтаваў так:

«Гэтая фуфайка будзе бараніць байца лепш, чым бронекамізэлька, бо людзі ўкладаюць сваю любоў у гэтыя рэчы. Грамадзяне ў нас і так небагатыя, аднак аддаюць нават апошняе. Больш за ўсё як раз дапамагаюць бедныя людзі, а не багацеі[5]

. . . Валеры Чабатар . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Валеры Чабатар . . .

Back To Top