BE-TARASK

Юры Луцэнка

Ю́ры Віта́льевіч Луцэ́нка (нарадзіўся 14 сьнежня1964) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Зь лютага 2005 па сьнежань 2006 — міністар унутраных справаў Украіны (ва ўрадах Юліі Цімашэнка, Юрыя Еханурава і Віктара Януковіча). З 19 сьнежня2007 — міністар унутраных справаў у другім урадзе Юліі Цімашэнка.

Юры Луцэнка
Міністар унутраных справаў Украіны
19 сьнежня2007  цяперашні час
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Васіль Цушко
Лідэр ГА «Народная Самаабарона»
2006  цяперашні час
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 сьнежня1964 (56 гадоў)
Роўна, УССР
Партыя: «Народная Самаабарона»
Сужэнец: Iryna Lutsenko[d]
Бацька: Vitalii Lutsenko[d]
Адукацыя:

Гэты артыкул або разьдзел утрымлівае застарэлыя зьвесткі.
Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, абнавіўшы яго. (дапамога)

Па адукацыі — інжынэр электроннай тэхнікі. Юры Луцэнка жанаты, выхоўвае дваіх сыноў.

. . . Юры Луцэнка . . .

Хуткі ўзьлёт у палітыцы маладога інжынэра (1989—1994 — майстар участку, начальнік тэхбюро цэха, галоўны канструктар ровенскага заводу «Газатрон») непасрэдна зьвязаны з палітычнай дзейнасьцю яго бацькі — Віталя Іванавіча Луцэнкі, які, займаючы розныя кіруючыя пасады, неаднаразова абіраўся дэпутатам Ровенскага гарадзкога і абласнога саветаў, зь лістапада 1990 па верасень1991 году быў першым сакратаром Ровенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Ўкраіны, у 1993 годзе, пасьля аднаўленьня дзейнасьці КПУ, зноў узначаліў абкам і стаў чальцом ЦК КПУ. У сакавіку1994 году бацька Юрыя Луцэнка быў абраны народным дэпутатам Украіны. Вось з гэтага моманту і пачаўся актыўны рост палітычнай кар’еры сына.

У 1991 годзе Юры Луцэнка ўступіў у Сацыялістычную партыю Ўкраіны.

З 1994 — намесьнік кіраўніка Ровенскай абласной рады, з 1996 — начальнік камітэту эканомікі Ровенскай абласной адміністрацыі.

Луцэнка быў намесьнікам міністра навукі і тэхналёгіяў, памагатым прэм’ер-міністра, сакратаром палітрады Сацыялістычнай партыі Ўкраіны, памагатым-кансультантам лідэра СПУ Аляксандра Мароза.

Лічыцца, што Луцэнка ўзначальваў «правае крыло» Сацпартыі, выступаючы за супрацоўніцтва зь некамуністычнай апазыцыяй Кучме, у процівагу Ёсіфу Вінскаму, які выступаў за падтрымку Камуністычнай партыі Ўкраіны.

Зь сьнежня 2000 году Луцэнка — адзін зь лідэраў украінскай апазыцыі.

У 2002 быў абраны ў Вярхоўную раду.

Адзін з арганізатараў вулічных акцыяў пратэсту падчас правядзеньня акцый «Украіна бяз Кучмы» пасьля «касэтнага скандалу» ў 2000, 2002 і «Аранжавай рэвалюцыі» 2004 году.

. . . Юры Луцэнка . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Юры Луцэнка . . .

Back To Top