BE

Аляксей Леанідавіч Радзюк

Аляксей Леанідавіч Радзюк (нар. у 1986 годзе) — беларускігісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Аляксей Леанідавіч Радзюк
Дата нараджэння 1986
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы

Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзюк.

. . . Аляксей Леанідавіч Радзюк . . .

Скончыў ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэтПолацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2009 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 20092012 гадах навучаўся ў аспірантурыІнстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 20102011 гадах стажыраваўся ў Польшчы.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў у 2014 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларускія кааператывы ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)». Навуковы кіраўнік – Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч.

З 2012 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, у цяперашні час займае пасаду намесніка дэкана юрыдычнага факультэта і адначасова дацэнта кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, гісторыі беларускага нацыянальна руху ў Заходняй Беларусі, гісторыі дзейнасці беларускіх палітычных партый і арганізацый у гэтым рэгіёне, гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краю, у прыватнасці гісторыі кааператыўнага руху ў Заходняй Беларусі і ўдзелу ў ім беларусаў, асобным патынням краязнаўства, лакальнай і вуснай гісторыі і інш.

. . . Аляксей Леанідавіч Радзюк . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Аляксей Леанідавіч Радзюк . . .

Back To Top