BE

Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец

Вячаслаў Крывулец (нар. 27 лютага1998, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Партызана».

Вячаслаў Крывулец
Поўнае імя Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец
Нарадзіўся 27 лютага1998(1998-02-27)[1](23 гады)

Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партызан
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2018  Белшына (Бабруйск) 23 (3)
2019 Тарпеда (Мінск) 1 (0)
2020 Шахцёр (Петрыкаў) 2 (0)
2021— Партызан (Салігорск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 чэрвеня 2019

. . . Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец . . .

Пачынаў займацца футболам у родных Мікашэвічах, а з 2015 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу, дэбютаваў за «Шахцёр» 6 верасня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (2:0). У кастрычніку 2016 года гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЕФА.

У лютым 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2019 года пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[4]. 19 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда».

У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, аднак згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў маі пакінуў каманду. Сезон 2021 пачаў у складзе салігорскага «Партызана».

У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Шахцёр Салігорск 20 0
2014 дубль Шахцёр Салігорск 22 3
2017 дубль Шахцёр Салігорск 29 7
2018 Д2 Белшына 23 3
2019 (1) Д1 Тарпеда 1 0
2020 (1) Д1 Шахцёр Петрыкаў 2 0

Зноскі

 

  Тэматычныя сайты

. . . Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец . . .

Back To Top