BE

Душэты

article - Душэты

Душэ́ты[4] (груз. დუშეთი) — горад у Грузіі, у рэгіёне Мцхета-Мтыянеты. Адміністрацыйны цэнтр Душэцкага муніцыпалітэта. Статус горада афіцыйна абвешчаны ў 1801 годзе. Насельніцтва 6167 чал. (2014 гг.).

Горад
Душэты
груз.დუშეთი
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
да 1936Душэт[1]
Горад з
Вышыня цэнтра
870 м
Насельніцтва
6167[2] чалавек (2014)
Агламерацыя
8 тыс. чалавек
Нацыянальны склад
грузіны 99,5 %, асеціны, армяне[3]
Канфесійны склад
праваслаўныя
Часавы пояс
Аўтамабільны код
GEO
Душэты на карце Грузіі

. . . Душэты . . .

Горад размешчаны ў Душэцкай упадзіне ў перадгор’ях Вялікага Каўказа, па абодва бакі маленькай горнай ракі Душэтысхеві, 900 м над узроўнем мора. Акрамя самога горада, Душэцкі муніцыпалітэт уключае некалькі вёсак гістарычнай акругі Пхові (Пшаві і Хеўсурэты). Душэты размешчаны за 33 км на поўнач ад чыгуначнай станцыіМцхета (лінія ТбілісіХашуры) і ў 7 км ад Ваенна-Грузінскай дарогі.

Герб Душэты, створаны і зацверджаны ў 1875 годзе, выкарыстоўваўся ў часы Расійскай імперыі

Душэты ўпершыню згадваецца ў грузінскіх тэкстах у 1215 годзе. У XVII ст. тут была рэзідэнцыя горных валадароў — Арагвійскіх князёў, чыё непадпарадкаванне Грузінскай кароне выклікала неаднаразовыя ўварванні і спусташэнні горада царскімі войскамі. З прычыны ліквідацыі княства ў 1740-х гадах, Душэты перайшоў пад царскае кіраванне, аднак значна заняпаў. У 1756 годзе атрымаў статус феадальнага горада, а ў 1802 годзе, пасля расійскай анексіі стаў цэнтрам ізноў Душэцкага павета. Душэты і яго наваколлі сталі месцам беспарадкаў падчас рэвалюцыі 1905, сялянскага паўстання 1918 года і ўзброеных сутыкненняў Жнівеньскага паўстання 1924 года супраць савецкай улады. Пры савецкай уладзе горад быў цэнтрам харчовай і лёгкай прамысловасці, аднак пацярпеў ад эканамічнага заняпаду і адтоку насельніцтва ў пост-савецкі перыяд. Цяпер большасць людзей працуе ў сферы абслугоўвання (банкі, школы, СТА, крамы), а таксама ў натуральнай сельскай гаспадарцы.

. . . Душэты . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Душэты . . .

Back To Top