BE

Жалва

Жа́лва[1] (літ.: Želva, традыцыйная беларуская назва — Пазэльва) — мястэчка ва Укмяргскім раёнеВільнюскага паветаЛітвы. Цэнтр Жалваўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Жальвяле (Зэльве), за 22 км на ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 457 чалавек.

Мястэчка
Жалва
літ.: Želva

Касцёл

Краіна
Павет
Раён
Укмяргскі
Сянюнія
Жалваўская
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Жалва
Плошча
  • 2,73 км²
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
  • 457 чал. (2011)
Часавы пояс
Жалва на карце Літвы

. . . Жалва . . .

Першы пісьмовы ўспамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага паветаВіленскага ваяводства.

У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павецеВіленскай губерні.

На 1859 год у Пазэльве было 30 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 300 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 457 чал.
  • Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (1892)

Зноскі

. . . Жалва . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Жалва . . .

Back To Top