BE

Рачкавіцкі сельсавет

Ра́чкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёнаМінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Новыя Рачкавічы (да 1959 г. — вёска Малышэвічы, да студзеня 1968 г. — вёска Рачкавічы).

Рачкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Рачкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня1924
Насельніцтва (2009) 2 058
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малышэвіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёнаСлуцкай акругіБССР з цэнтрам у вёсцы Малышэвічы, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялевіцкага сельсавета[1]. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года Малышэвіцкі сельсавет далучаны да Слуцкага раёна[2]. 1 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Танежыцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Малышэвічы ў пасёлак спіртзавода Рачкавічы, сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2058 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

. . . Рачкавіцкі сельсавет . . .

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

. . . Рачкавіцкі сельсавет . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Рачкавіцкі сельсавет . . .

Back To Top