BE

Томас Ман

Паўль Томас Ман (ням.: Paul Thomas Mann, 6 чэрвеня1875 — 12 жніўня 1955) — нямецкі пісьменнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1929).

Томас Ман
ням.: Thomas Mann
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Paul Thomas Mann
Дата нараджэння 6 чэрвеня1875(1875-06-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня1955(1955-08-12)[1][5][…](80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
  • Kilchberg cemetery[d][6]
Грамадзянства
Бацька Thomas Johann Heinrich Mann[d][7]
Маці Júlia da Silva Bruhns[d][7]
Жонка Katia Mann[d]
Дзеці Эрыка Ман[d], Klaus Mann[d], Golo Mann[d], Monika Mann[d], Elisabeth Mann Borgese[d] і Michael Mann[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, эсэіст, аўтабіёграф, навэліст, сацыякрытык, аўтар дзённіка, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды

прэмія Гётэ[d] (1949)

Прэмія Фельтрынелі[d] (1952)

медаль Гётэ горада Франкфурта-на-Майне[d] (1932)

ганаровы доктар Прынстанскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Калумбійскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Кембрыджскага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Lübeck[d] (1955)

honorary doctor of ETH Zürich[d]

honorary doctorate of Lund University[d]

ганаровы доктар Рэйнскага ўніверсітэта Фрыдэрык-Гіём у Боне[d]

honorary doctor of the Yale University[d]

honorary doctor of the University of Jena[d]

Goethe-Medaille für Kunst und Wissenschaft[d]

honorary doctor of Rutgers University[d]

Подпіс
 Выявы на Вікісховішчы

. . . Томас Ман . . .

Брат Генрыха Мана, бацька Клауса Мана і Эрыкі Ман.

Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце. 3 1933 у эміграцыі.

На фарміраванне яго мастацкага метаду паўплывалі І. В. Гётэ, Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, А. Шапенгаўэр, Ф. Ніцшэ.

Дэбютаваў навелай «Распусніца» (1894). Вядомасць прынёс раман «Будэнброкі» (т. 1—2, 1901), у якім на прыкладзе некалькіх пакаленняў адной сям’і пісьменнік паказаў эканамічную і грамадскую дэградацыю нямецкага бюргерства. У адзначаных тонкім псіхалагізмам раманах «Каралеўская вялікасць» (1909), «Прызнанні авантурыста Фелікса Круля» (1910), навелах «Трыстан», «Тоніё Крэгер» (абедзве 1903), «Смерць у Венецыі» 0913, экранізацыя 1971) роздум пра лёс мастака і мастацтва ва ўмовах крызісу бюргерскай культуры. Духоўнае жыццё грамадства напярэдадні 1-й сусветнай вайны ў цэнтры філасофскага рамана «Чароўная гара» (1924). Антыфашысцкімі ідэямі прасякнуты навела «Марыё і штукар» (1930), гістарычная тэтралогія на біблейскую тэму «Іосіф і яго браты» (1933—43). Найбольш значны твор — філасофскі раман «Доктар Фаўстус» (1947), у якім трагедыя мастака сімвалізуе трагедыю і гістарычную віну Германіі.

Аўтар драмы «Ф’ёрэнца» (1906), кнігі «Развагі апалітычнага» (1918), раманаў «Лота ў Веймары» (1939, пра Гётэ), «Выбраннік» (1951), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац.

Рэалістычныя творы Т. Мана адметныя маштабнасцю канфліктаў, струкгурнай завершанасцю, насычаны філасофскімі, гістарычнымі і мастацкімі алюзіямі, сведчаць аб яго цікавасці да натуралізму і імпрэсіянізму.

. . . Томас Ман . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Томас Ман . . .

Back To Top