BE

Ферапонтаў манастыр

Ферапо́нтаў манасты́р, ці Белазе́рскі Багаро́дзіца-Раждзе́ственскі манасты́р — помнік архітэктуры 15—17 ст. у с. ФерапонтаваВалагодскай вобласці (Расія). Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Манастыр
Ферапонтаў манастыр
Ферапонтов монастырь

Ансамбль Ферапонтава манастыра
59°57′ пн. ш. 38°34′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Сяло Ферапонтава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўскі патрыярхат
Архітэктурны стыль архітэктура Расіі[d]
Будаўнік прп. Марцініян Белазерскі
Заснавальнік прп. Ферапонт Белазерскі
Дата заснавання 1397 год[1]
Асноўныя даты

13971798

19041924

Дата скасавання 1924
Вядомыя жыхары Патрыярх Нікан
Рэліквіі і святыні мошчы прападобных Марцініяна і Галактыёна Белазерскіх
Статус  Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 3510155000№ 3510155000
 Ферапонтаў манастыр на Вікісховішчы

Знаходзіцца за 20 км ад Кірыла-Белазерскага манастыра.

. . . Ферапонтаў манастыр . . .

Заснаваны ў 1398 г. манахам Ферапонтам як мужчынскі.

Сабор Ражства Багародзіцы 1490. Сценапіс Дзіянісія 1502. Свяціцель Мікалай Цудатворац

У 1409 г. пабудаваны першыя драўляныя царква Раства Багародзіцы, трапезная і келлі. У 1466 г. на месцы заняпалай царквы узведзены больш велічны драўляны храм. Пасля пажару 1488 г. пачалося каменнае будаўніцтва комплексу.

У 16 ст. манастыр — буйны культурны цэнтр (тут перапісваліся кнігі, стваралася бібліятэка).

У 1666—76 гг. тут жыў сасланы патрыярх Нікан; паводле яго загаду узведзены адмысловыя харомы, сярод Барадаўскага возера — каменная выспа ў выглядзе крыжа.

У канцы 17 ст. манастыр заняпаў, у 1798 г. скасаваны, яго цэрквы сталі прыходскімі. У 1903 г. адноўлены як жаночы. У 1908—15 праведзены рэстаўрацыйныя работы. Пасля 1917 зноў скасаваны.

З 1924 г. музей; цяпер філіял-музей «Фрэскі Дзіянісія» Кірыла-Белазерскага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка.

З 1990-х гг. дзейнічае як манастыр.

Сучасны комплекс Ферапонтава манастыра ўключае: 4-стаўповы 1-купальны 3-апсідны сабор Раства Багародзіцы (1490, на заходнім фасадзе і ў інтэр’еры фрэскі, выкананыя Дзіянісіем з сынамі ў 1502—03); трапезная палата з царквой Дабравешчання (1530—34), звязаныя з саборам крытымі пераходамі (1797; у цэнтры іх убудавана шатровая званіца, 17 ст.); шатровая царква Марцініяна (1640—41), Святыя брамы з 2 надбрамнымі шатровымі цэрквамі (1649).

  • Сучасны комплекс
  • Сабор Раства Багародзіцы
  • Шатровая царква Марцініяна
  • Званіца і царква Дабравешчання
  • Святыя брамы

. . . Ферапонтаў манастыр . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Ферапонтаў манастыр . . .

Back To Top