BE

Юрый Міхайлавіч Астроўскі

Юрый Міхайлавіч Астро́ўскі (29 чэрвеня1925, Мінск — 31 снежня 1991) — беларускі біяхімік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1986; член-карэспандэнт з 1977), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Юрый Міхайлавіч Астроўскі
Дата нараджэння 29 чэрвеня1925(1925-06-29)
Дата смерці 31 снежня1991(1991-12-31)(66 гадоў)
Месца смерці

Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы Інстытут біяхіміі Акадэміі навук БССР
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі.

. . . Юрый Міхайлавіч Астроўскі . . .

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1956 года асістэнт кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага інстытута, з 1959 года загадчык кафедры Гродзенскага медыцынскага інстытута. З 1970 года загадчык Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, з 1985 года дырэктар Інстытута біяхіміі АН БССР.

Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрагу напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія). Стварыў арыгінальную канцэпцыю развіцця алкагалізму, якая дае перспектывы лячэння гэтай хваробы. Вывучаў прыроду цэнтраў і груповак на бялку і ў малекулетыяміну, адказных за пратэідызацыю вітаміну, сфармуляваў асноўныя палажэнні, якія абгрунтоўваюць рацыянальнае прымяненне ў медыцыне антывітамінаў. Шмат увагі надаваў стварэнню ферментатыўнага метаду лячэння ацёкувачэй.

Апублікаваў каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. З’яўляецца аўтарам 15 вынаходніцтваў. 

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі1995 года за цыкл работ па метабалізму тыяміну (пасмяротна).

Зноскі

    . . . Юрый Міхайлавіч Астроўскі . . .

    This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

    . . . Юрый Міхайлавіч Астроўскі . . .

    Back To Top