BE

Google AdSense

Шаблон:Infobox SoftwareGoogle AdSense — сэрвіскантэкстнай рэкламы ад Google. Дазваляе зарабляць уладальнікам вебавых старонак з вялікай колькасцю наведванняў. Сэрвіс аўтаматычна ўстаўляе на вэб-сайцетэкставую, графічную і відэа-рэкламу, якая падыходзіць па кантэксце (Google AdSense дзеля кантэксту). Даход ад яе налічвае Google адпаведна колькасці націскаў на спасылкі ці кожнай тысячы паказаў рэкламы. Зараз Google тэстуе сістэму аплаты за кожную акцыю над рэкламай.

Акрамя таго, уладальнікі вэб-старонак з дапамогай AdSense могуць прапанаваць сваім наведальнікам пошук сістэмаю Google, як у Інтэрнэце, так і непасрэдна на старонцы, чым зарабляць грошы ад абвестак Google (Google AdSense дзеля пошуку).

У першым квартале 2011 года прыбытак ад сэрвісу AdSense склаў 28% агульнага прыбытку кампаніі Google[1].

. . . Google AdSense . . .

Google выкарыстоўвае сістэму пошуку рэкламы згодна з кантэкстам, находжання наведвальніка і шмат якіх іншых фактараў. AdSense стаў вельмі распаўсюджаным сродкам кантэкставай рэкламы з-за сваёй меншай навязлівасці, чым большасць банарных сетак і сваёй рэлевантнасці з кантэкстам старонкі.

Зараз AdSense выкарыстоўвае JavaScript код для прышпільвання да старонкі. Некаторыя стваральнікі старонак намагаюцца павялічыць максімальна даход ад сістэмы AdSense. Робяць гэта звычайна трыма шляхамі:

  1. Генеруюць шырокія запыты на сістэму AdSense, стварая вялікі трафік запытаў не абмяжоўвая іх толькі онлайн-рэкламай.
  2. Павялічваюць кантэкст старонкі і робяць яго залежным ад каньюктуры рэкламы на AdSense. За што больш заплацяць, тое і будзе на старонцы.
  3. Ствараюць некалькі копій сторонкі для павялічэння праглядаў і клікаў.

Заўвага! Афіцыйна Google забараняе выкарыстоўваць надпісы кшалту «Націсні сюды і зрабі мой рэйтынг вышэй» для павялічэння даходу. Звычайна ўжываюць надпісы «Спонсарскія спасылкі», «Кантэкстная рэклама» ці проста «Рэклама».

Тэхналогія AdSense паходзіць ад WordNet, якую стварыла кампанія Simpli (закладзена Джоржам А. Мілерам) і некалькі прафесараў і выпускнікоў з Браўн Універсітэта (ЗША), ўключаючы Джэймса А. Андэрсана, Джэфа Стыбела і Стыва Райса. Мадыфікаваннем тэхналогіі Wordnet займалася фірма Oingo, маленькая кампанія з Санта-Монікі, закладзеная ў 1998. Oingo змяніла назву на Applied Semantics у 2001 годзе, якую потым набыла Google за $102 000 000 у красавіку 2003 года.

. . . Google AdSense . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Google AdSense . . .

Back To Top