BE

HMS Irresistible (1898)

article - HMS Irresistible (1898)

HMS Irresistible («Ірэзі́сцібл», у перакладзе «Непаўторны») — чацвёрты браняносецдадрэдноўт тыпу «Фармідэбл» Каралеўскіх ВМС Вялікабрытаніі.

Ірэзісцібл
англ.: HMS Irresistible

HMS Irresistible у 1908 годзе
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга  Вялікабрытанія
Будаўніцтва пачата 15 снежня1898 года
Спушчана на ваду Кастрычнік 1901 года
Уведзены ў эксплуатацыю 4 лютага1902 года
Выведзены са складу флоту 18 сакавіка1915 года
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля браняносец
Хуткасць (надводная) 18,2 вузлоў (33,7 км/г)
Экіпаж 780
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 14 921 тон
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 125 м
Шырыня корпуса найб. 23 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 8,15 м
Сілавая ўстаноўка
Узбраенне
Артылерыя 4 × 12″ марская гармата Mark IX(руск.) бел.
12 × 6″ марская гармата Mark VII(англ.) бел.
16 × 12-фунтавая гармата(англ.) бел.
6 × 47-мм гармат(англ.) бел.
2 × 7,7 мм кулямёта Вікерс
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
Чатыры 450-мм падводных тарпедных апарата
 Катэгорыя на Вікісховішчы

. . . HMS Irresistible (1898) . . .

HMS Irresistible быў закладзены на верфі Чатэм 11 красавіка1898 года і спушчаны на ваду 15 снежня 1898 года ў вельмі незавершаным стане, каб вызваліць стапелі для пабудовы браняносца HMS Venerable. «Ірэзісцібл» быў дабудаваны ў кастрычніку 1901 года.

Irresistible па калібру ўзбраення і вонкаваму выгляду быў падобны на папярэднікаў — браняносцы тыпаў «Маджэсцік» і «Канопус». Irresistible, як і іншыя караблі тыпу «Фармідэбл», часта апісваецца, як палепшаны «Маджэсцік», але па канструкцыі яны былі павялічанымі версіямі «Канопуса». Аднак канструкцыя Irresistible уключала браню Крупа для паляпшэння абароны і без памяншэння памеру карабля. Такім чынам, Irresistible быў большы, чым «Канопус», і меў больш магутную вертыкальную абарону, чым «Маджэсцікі», разам са хуткасцю «Канопусаў». Схема браніравання Irresistible была аналагічнай «Канопусам», хоць браняпояс даходзіў да кармы і быў 66 метраў у даўжыню, 4,6 метра ў вышыню і 23 сантыметра ў таўшчыню. Яна была звужана да носа да 7,6 см у таўшчыню і 3,7 метра ў шырыню і да карме да 3,8 см у таўшчыню і 2,4 метра ў шырыню. Вежы галоўнага калібра неслі 25 см броні Крупа спераду і 20 см ззаду.

У «Фармідэблах» было палепшана галоўнае і дапаможнае ўзбраенне: даўжыня 12-цалевых гармат павялічана з 35 да 40 калібраў, 6-цалевых — з 40 да 45 калібраў. 12-цалевыя гарматы маглі зараджацца пры любым кірунку і ўзвышэнні, і мелі падзеленыя пад’емныя машыны з працоўнымі памяшканнямі пад вежамі, каб у выпадку ўзгарання кардыта ў вежы пазбегнуць распаўсюджвання пажару ў памяшканні для працы з боепрыпасамі і ў парахавыя склепы.

Irresistible меў палепшаную форму корпуса, якая паляпшае мораходнасць на вялікіх хуткасцях у параўнанні з «Маджэсцікамі». Грабныя вінты з кручэннем унутр, якія дазвалялі паменшыць расход паліва і трохі павялічыць хуткасць, але коштам пагаршэння манеўранасці на нізкіх хуткасцях.

Са з’яўленнем «Дрэдноўта» у пачатку 1906 года, і лінейных крэйсераў ў 1908 годзе, дадрэдноўты маральна састарэлі, аднак яны ўсё яшчэ выконвалі некаторыя баявыя задачы ў першыя гады Першай сусветнай вайны.

. . . HMS Irresistible (1898) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . HMS Irresistible (1898) . . .

Back To Top