BE-TARASK

Сэрафін Міхалеўскі

Сэрафі́н (Ко́рчак-)Міхале́ўскі (па-польску: Serafin Korczak-Michalewski; 18 траўня 1923, Брэст-над-Бугам — 15 студзеня 2006, Варшава) — беларускі[1] і польскіфілёзаф, філёляг, паэт.

Сэрафін Корчак-Міхалеўскі
Serafin Michalewski
Дата нараджэньня 18 траўня1923(1923-05-18)
Месца нараджэньня Берасьце, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 15 студзеня2006(2006-01-15)(82 гады)
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Грамадзянства
Занятак філёляг
Навуковая сфэра філязофія, філялёгія
Узнагароды
Ордэн Virtuti Militari

. . . Сэрафін Міхалеўскі . . .

Нарадзіўся ў сям’і прадстаўнікоў старога шляхецкага роду. Дзяцінства правёў у вёсцы Росахі (цяпер у Пружанскім раёне). Скончыў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча (1939), беларускую сярэднюю школу №1 (1941) у Пружане.

У 1941 сям’я вывезеная ў Сыбір, дзе Сэрафін паступіў у Новасыбірскі пэдагагічны інстытут, займаўся германскімі мовамі. З 1943 — на службе ў Войску Польскім, скончыў афіцэрскую артылярыйскую школу ў Кастраме. Камандаваў батарэяй у складзе 3-га Бэрлінскага палку(pl)I дывізіі пяхоты імя Тадэвуша Касьцюшкі(pl). Удзельнічаў у вызваленьні Варшавы, баях пад Бэрлінам. Тройчы быў паранены, стаў інвалідам. Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары[2], мэдалямі[3].

Па вайне навучаўся ва ўнівэрсытэтах Лодзі, Уроцлава, Варшавы. Атрымаў дыплёмы магістра па філязофіі і ангельскай філялёгіі. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, у Інстытуце матэматычных лічбавых машын, у бібліятэцы Акадэміі навук, у рэдакцыі футуралёгіі.

Рукапакладзены ў дыяканы[4], парафіянін варшаўскае праваслаўнае царквы сьв. Яна Клімака(pl).

. . . Сэрафін Міхалеўскі . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Сэрафін Міхалеўскі . . .

Back To Top