BE-TARASK

Тоні Блэр

То́ні Блэр (па-ангельску: Anthony Charles Lynton BlairЭ́нтані Чарлз Лі́нтан Блэр, нарадзіўся 6 траўня 1953 году) — лідэр Лейбарысцкай партыіВялікабрытаніі, прэм’ер-міністар гэтай краіны з 1997 па 2007 год. Рэкардсмэн сярод брытанскіх лейбарыстаў па працягласьці знаходжаньня на чале партыі; адзіны палітык, які заставаўся ва ўладзе на працягу трох усеагульных выбарчых кампаніяў.

Энтані Блэр
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі
2 траўня 1997  27 чэрвеня 2007
Папярэднік: Джон Мэйджар
Наступнік: Гордан Браўн
Лідэр апазыцыі
21 ліпеня 1994  2 траўня 1997
Прэм’ер-міністар: Джон Мэйджар
Папярэднік: Маргарэт Бэкет
Наступнік: Джон Маёр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 траўня1953(1953-05-06)[1][2][3][…](68 гадоў)
Эдынбург, Шатляндыя
Партыя: Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі (з 1975)
Сужэнец: Чэры Бут
Дзеці: сыны: Юэн, Нікі і Леа
дачка: Кэтрын
Бацька: Леа Чарлз Лінтан Блэр
Маці: Хэйзэл Блэр
Адукацыя: Каледж сьв. Іяана ў Оксфардзе, юрыдычны факультэт

. . . Тоні Блэр . . .

Тоні Блэр нарадзіўся ў шатляндзкім Эдынбургу ў сям’і юрыста. У дзяцінстве тры гады пражыў у Аўстраліі. Скончыў два каледжы — у Эдынбурзе (у прывілеяванай прыватнай сярэдняй школе Фэтэс-каледж) і Оксфардзе (Оксфардзкі каледж сьв. Яна). Права вывучаў у Оксфардзе. Падчас вучобы ўступіў у Лейбарысцкую партыю. Пасьля заканчэньня каледжу Тоні накіраваўся ў Парыж, дзе цэлы год працаваў бармэнам дзеля таго, каб «спазнаць жыцьцё».

У 1975 годзе, скончыўшы ўнівэрсытэт, выкладаў права ў Оксфардзе, пасьля чаго стаў працаваць у адвакацкай канторы Дэры Ірвіна, блізкага сябра, аднаго з кіраўнікоў Лейбарысцкай партыі Джона Сьміта, пад уплывам якога Тоні Блэр пачаў палітычную дзейнасьць.

У 1983 годзе ён заняў толькі што створанае месца ў Парлямэнце, прадстаўляючы Сыджфілдзкую акругу — шахцёрскі рэгіён на поўначы. Актыўна ўлучыўшыся ў партыйную барацьбу, будучы прэм’ер займаўся журналістыкай і ў 1987—1988 гадах вёў уласную калёнку ў «Таймс». Кар’ера хутка ішла ў гару, і ў 1992 годзе Блэра абралі ў выканаўчы камітэт партыі.

Актыўны і амбіцыйны палітык, Блэр хутка крочыў па прыступках партыйнай герархіі. 21 ліпеня 1994 году Тоні Блэр пасьля 11 гадоў парлямэнцкай дзейнасьці становіцца самым маладым лідэрам Лейбарысцкай партыі за ўсю яе гісторыю. Тады яму быў усяго 41 год.

Блэр стаў для партыі лейбарыстаў ідэальным палітычным лідэрам, што ў вялікай ступені вырашыла вынік парлямэнцкіх выбараў 1997 году на іхнюю карысьць.

Блэр перамог са значнай перавагай, брытанскія сацыял-дэмакраты ня ведалі падобнай перамогі ўжо цэлае стагодзьдзе. На пасту прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі ў 1997 зьмяніў кансэрватара Джона Мэйджара, перапыніўшы такім чынам 18-гадовы пэрыяд кіраваньня торы.

З 2 траўня 1997 г. — прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі. Пераабіраўся ў 2001 і 2005 гадах. Падтрымаў ЗША сумесным уварваньнем у Ірак у 2003 годзе.

10 траўня 2007 г. Тоні Блэр абвясьціў, што 27 чэрвеня падасьць каралеве прашэньне аб адстаўцы з паста прэм’ера. Загадзя вызначаным пераемнікам Блэра стаў канцлер скарбніцтва шатляндзец Гордан Браўн.

У дзень адстаўкі, 27 чэрвеня 2007 г., прызначаны спэцпасланцам міру Квартэту па блізкаўсходнім урэгуляваньні[4].

У студзені 2008 г. прызначаны старшым дарадцам і чальцом рады па міжнародных справах банку JPMorgan[5].

. . . Тоні Блэр . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Тоні Блэр . . .

Back To Top