BE-TARASK

Фінал Кубка Лібэртадорэс 2020 году

Фінальны матч Кубка Лібэртадорэс 2020 году праходзіў у Рыю-дэ-Жанэйру на стадыёне «Маракана», дзе сустракаліся паміж сабой бразыльскія клюбы «Палмэйрас» і «Сантус». Гэта быў 61-ы фінал у гісторыі Кубка Лібэртадорэс. Футбольны матч быў праведзены 30 студзеня 2021 году, зважаючы на тое, што першапачаткова плянаваўся на 21 лістапада 2020 году. Затрымка была выкліканая эпідэміяй каранавірусу, празь якую КОНМЭБОЛ быў вымушаны перарабіць каляндар турніру. Праз пошасьць таксама была абмежаваная колькасьць гледачоў да 5 тысячаў чалавек.

. . . Фінал Кубка Лібэртадорэс 2020 году . . .

Самым запамінальным момантам гульні сталіся апошнія 8 хвілін дадатковага часу другога тайму. Галоўны трэнэр «Сантуса», Кука, быў выдалены з гульні на 96-й хвіліне матчу за тое, што замінаў укідваньню мячу з аўту футбалістамі «Палмэйраса». Адзіны гол быў забіты на 9-й дадатковай хвіліне Брэну Энрыке, які выйшаў на замену за некалькі хвілінаў да таго, трапным закручаным стрэлам галавой у правы верхні вугал пасьля падачы мячу з флянгу[1][2].

30 студзеня 2021
17:00 (UTC-3)
Палмэйрас 1:0 Сантус Маракана, Рыю-дэ-Жанэйру
Гледачоў: 5 000
Судзьдзя: Патрысьё Люстаў (Аргентына)
Брэну Энрыке 90+9′ Справаздача
1 Вэвэртан
2 Маркус Роша 90+7′
13 Луан Гарсія
15 Густава Гомэс (капітан) 35′
17 Матыяс Віньня 58′
28 Данілу
25 Габрыел Мэніну 85′
8 Зэ Рафаэл 78′
23 Рафаэл Вэйга 90+12′
11 Роні 90+12′
10 Луіс Адрыяну
Запасныя:
22 Жаілсан Марсэліну
3 Эмэрсан Сантус
4 Бэнхамін Кушчэвіч
6 Алан Эмпэрэўр 90+12′
12 Майке
26 Рэнан Віктар
30 Фэліпэ Мэлу 90+12′
5 Патрык дэ Паўла 78′
14 Густаву Скарпа
20 Лукас Ліма
19 Брэну Энрыке 85′ 90+9′ 90+9′
29 Віліян
Галоўны трэнэр:
Абэл Фэрэйра
24 Джон Віктар
4 Пара 90+11′
28 Лукас Вэрысыму 10′
14 Луан Пэрэс
3 Фэліпэ Жонатан 90+3′
5 Алісан (капітан) 90+13′
18 Сандры Рабэрту 73′
21 Дыегу Пітука 70′
11 Марыньню
10 Ефэрсан Сатэльда 90+6′
19 Каю Жоржэ 90+3′
Запасныя:
1 Уладзімер Араужу
30 Жуан Паўлу
2 Луіс Фэліпэ
13 Мадсан 90+3′
20 Лаэрсію Салда
27 Вэлінгтан Тым 90+3′
17 Жан Мота
22 Гільермэ Нунэс
26 Вінісіюс Бальейру
23 Артус Гомэс
33 Бруну Маркес 90+11′
36 Лукас Брага 73′
Галоўны трэнэр:
Кука 90+6′

. . . Фінал Кубка Лібэртадорэс 2020 году . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Фінал Кубка Лібэртадорэс 2020 году . . .

Back To Top