BE-TARASK

Яўген Кулік

Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (31 кастрычніка 1937, Менск, БССР — 12 студзеня 2002, Менск, Беларусь) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі «Пагоня»[1]. Аўтар эталёну гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.[2]

Яўген Кулік

Аўтапартрэт
Дата нараджэньня 31 кастрычніка1937
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 12 студзеня2002
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Грамадзянства
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963)
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка
Плынь этнаграфізм
(«На Паддашку»)
Працы «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю» (паводле паэмыЯнкі Купалы (1982)) і «Памяці Алены Кіш» (1983)

. . . Яўген Кулік . . .

Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1957), а пасьля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1965 году. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.

Ня быў сябрам камсамолу й камуністычнай партыі, ён гаварыў выключна па-беларуску.[3]

Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. З гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў.[3]

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[4]

Эталён «Пагоні» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг. аўтарства Яўгена Куліка

. . . Яўген Кулік . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Яўген Кулік . . .

Back To Top