BE-TARASK

Багданаўка (Берасьцейская вобласьць)

Багда́наўка[1]вёска ў Лунінецкім раёнеБерасьцейскай вобласьці. Багданаўка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Багданаўскага сельсавету.

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Багданаўка.

Багданаўка
трансьліт. Bahdanaŭka
Герб Багданаўкі
Першыя згадкі: 1800
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Багданаўскі
Насельніцтва: 1642 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225658
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′2″ пн. ш.26°27′7″ у. д.
Багданаўка на мапе Беларусі ±

Багданаўка

Багданаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

. . . Багданаўка (Берасьцейская вобласьць) . . .

Упершыню яна згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1800 годзе (у той час у ёй пражывала 168 мужчын і 147 жанчын, налічвалася 53 двары).

Драўляны ровар Васіля Ільючыка з в. Багданаўка. 1930-я. Музэй Беларускага Палесься

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1637 чалавек у 409 дварах[2].

У канцы мая 1944 году гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі[2], астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасьля вайны адрадзілі населены пункт з попелу.

Да 1962 году Багданаўка знаходзілася ў складзе Лагішынскага раёну, пасьля была перададзена ў склад Лунінецкага раёну і аднесеная да Лунінскага сельсавету, у 1981 годзе выдзелена ў самастойны сельсавет. У сьнежні 1949 году ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; потым тут знаходзіўся СВК «Багданаўка», у якім працавала каля 150 чалавек.

. . . Багданаўка (Берасьцейская вобласьць) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Багданаўка (Берасьцейская вобласьць) . . .

Back To Top