Гута Пеняцка (па-ўкраінску: Гута Пеняцька; па-польску: Huta Pieniacka) — апусьцелая вёска ў Золачаўскім раёнеЛьвоўскай вобласьціЎкраіны.
-
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гута.
. . . Гута Пеняцка . . .
У 1918—1919 гадох вёска знаходзілася на тэрыторыі ЗУНР, у 1919—1939 — Польшчы (ад 1920 году ў складзе Тарнопальскага ваяводзтва), пасьля савецкай агрэсіі 1939 году ўвайшла ў склад Украінскай ССР.
У пачатку 1944 году ў ваколіцах Гуты Пеняцкай дзейнічалі савецкія партызанскія аддзелы, якім аказвала падтрымку мясцовае насельніцтва і да якіх была прыцягнутая частка мясцовых палякаў.
Гісторык Андрэй Баляноўскі выявіў у архіве новых актаў у Варшаве арыгінальнае паведамленьне міністра польскага эміграцыйнага ўраду ў Лёндане В. Баначака, у якім выразна пазначана: «24 лютага 1944 падразьдзяленьне нямецкай тайнай палявой паліцыі прайшло паблізу Гуты Пеняцкай, і мясцовае насельніцтва, лічачы, што гэта ўкраінскі атрад, пачало абстрэльваць падразьдзяленьне. У выніку былі забітыя 6—8 немцаў. 28 лютага карныя падразьдзяленьні таемнай палявой паліцыі ўварваліся ў Гуту Пеняцкую і цалкам зьнішчылі вёску, каля 500 чалавек забіўшы»[1].
28 лютага 1944 году ў гэтым сяле гітлераўскія войскі зьнішчылі ўсе 172 дамы і забілі ўсіх жыхароў (па розных ацэнках ад 500 да 800 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей)[2].
У 65-ю гадавіну гэтага масавага забойства прайшла ўрачыстасьць, у якой удзельнічалі прэзыдэнты: Лех Качынскі і Віктар Юшчанка.
- AAN. — Ministerstwo Spraw Wewn., Wydział Sprawozdanie sytuacyjne Nr. 15/1944. — S. 24.
- Шишка М. Трагедія Гути Пеняцької // Броди і Брідщина. Історико-мемуарний збірник. — Книга ІІ. — Броди. – 1998. — С. 269—272
. . . Гута Пеняцка . . .