BE-TARASK

Жаркаўшчына

Жа́ркаўшчына[2]вёска ў Сьвіслацкім раёнеГарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дабравольскага сельсавету.

Жаркаўшчына
трансьліт. Žarkaŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
Сельсавет: Дабравольскі
Насельніцтва: 33 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
СААТА: 4252813021
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′55″ пн. ш.24°4′32″ у. д.
Жаркаўшчына на мапе Беларусі ±

Жаркаўшчына

Жаркаўшчына

Вёска разьмешчаная ў пагранічнай зоне[3].

. . . Жаркаўшчына . . .

Уласьнікамі вёскі і яе ваколіцамі з пушчай былі Тышкевічы. Пасьля паўстаньня 1830—1831 гадоў іх вучастак пушчы быў канфіскаваны расейскай уладай і далучаны да дзяржаўных надзелаў Белавескай пушчы. Гэта адбылося з-за таго, што генэрал ВКЛ Тадэвуш Тышкевіч прымаў удзел у паўстаўньні і кіраваў усімі аддзеламі на Літве. Цяпер, каля яго маёнтку ляжыць памятны камень з надпісам на францускай мове ў яго гонар[4].

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў, 21 чэрвеня 1864 году, пад Жаркаўшчынай адбылася зацятая бойка паўстанцаў пад кіраўніцтвам Ануфрыя Духінскага і Валерыя Антоні Ўрублеўскага з расейскімі войскамі[4]. Пазьней, у XIX ст. лічылася хутарам.

. . . Жаркаўшчына . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Жаркаўшчына . . .

Back To Top