BE-TARASK

Зьміцер Санько

Зьмі́цер Санько́ (нар. 31 сакавіка 1949, пасёлак Астраўкі, Рудзенскі (цяпер Пухавіцкі) раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі біёляг, мовазнаўца, выдавец. Сябра рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня Беларускага клясычнага правапісу. Кандыдат біялягічных навук.

Зьміцер Санько
Дата нараджэньня 31 сакавіка1949(1949-03-31)(72 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак біёляг
Навуковая сфэра Біялёгія
Месца працы Выдавецтва «Тэхналёгія»
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук[d]
Узнагароды

. . . Зьміцер Санько . . .

У 1966 годзе скончыў Азярычынскую сярэднюю школу з залатым мэдалём і паступіў на біялягічны факультэт БДУ. У 1971 годзе скончыў БДУ па спэцыяльнасьці біяхімія. Два гады працаваў стажорам у Інстытуце малекулярнай біялёгіі АН СССР (Масква). У 1973 годзе паступіў у асьпірантуру пры гэтай установе. У 1975 годзе заняў першае месца на конкурсе навуковых працаў Інстытуту малекулярнай біялёгіі. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную дасьледаваньню структуры ДНКпратэінавага комплексу (навуковы кіраўнік доктар хімічных навук А. Д. Мірзабекаў). Па заканчэньні асьпірантуры вярнуўся ў Менск на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытуту біяарганічнай хіміі АН БССР.

Ад 1978 да 1995 году працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам біялягічнай рэдакцыі, намесьнікам галоўнага рэдактара акадэмічнага выдавецтва «Навука і тэхніка» (сёньня «Беларуская навука»[1])[2].

Ад 1995 году працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналёгія»[3].

Вядзе грамадзкую дзейнасьць па адраджэньні беларускай нацыянальнай ідэі, папулярызацыі роднай мовы і айчыннай гісторыі. У 1972—1989 гадох быў актыўным удзельнікам суполкі «На Паддашку». Сябра рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ)[2]. У 1993—1997 гадох быў намеснікам старшыні ТБМ. У 1989—1997 гадох узначальваў выдавецкую камісію таварыства.

Аўтар кніг «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем»[4] (Менск, 1991), «Асобы, якія тварылі гісторыю. Кароткі праваднік» (Вільня, 2011; Менск, 2015) «А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы»[5], (2016) «125 папулярных выслоўяў» (Менск, 2016) ды інш.

Супольнік Працоўнай групы для ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу («Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя»[6] Вільня; Менск, 2005).

Разам з братам Юрасём выдаў краязнаўчую кнігу «Слаўнае сяло Азярычына. Сьвет нашых продкаў» (Менск, 2019)

Укладальнік кніг «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.»[7] Я. Станкевіча (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) (Менск, 1992), «Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу»[8] С. Станкевіча (1994), «Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы» (Менск, 2016) «Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі»[9] (Менск, 2017).

Аўтар ідэі і адзін з укладальнікаў кнігі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Менск, 1993, 1994), а таксама «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»[10] (Вільня, 2002), выдавец факсыміле газэт «Наша Доля» (1906 г.) і «Наша Ніва» (1906—1915, 1920 гг.), «Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В. Ластоўскага (1924 г.), ініцыятар і каардынатар акадэмічнай сэрыі «Нашы славутыя землякі»[11].

Навуковы рэдактар, кансультант і рэцэнзэнт шэрагу тэрміналягічных слоўнікаў[2].

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1990)[12], ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2011)[13].

. . . Зьміцер Санько . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Зьміцер Санько . . .

Back To Top