Карале́ўства вэґі́раў (па-ангельску: Kingdom of Vaegirs) або Вэґі́рскае карале́ўства — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Вэґіры валодаюць, бадай, найлепшымі лучнікамі ў гульні, а гэтаксама маюць досыць нядрэнную пяхоту й цяжкую кавалерыю. Войскі вэґіраў аддаюць перавагу двуручнай зброі для наступу на сваіх праціўнікаў і жывуць у горыстых ды засьнежаных паўночна-ўсходніх межах Кальрадыі. Напачатку гульні каралём гаспадарства зьяўляецца Яроглек (па-ангельску: King Yaroglek). Прэтэндэнтам на прастол зьяўляецца князь Вальдым Вылюдак (па-ангельску: Prince Valdym the Bastard). Сталіцай дзяржавы зьяўляецца Рэйвадын (па-ангельску: Reyvadin).
. . . Каралеўства вэгіраў . . .
Нацыянальнай жывёлай вэґіраў зьяўляецца сьнежны леапард, які намаляваны на іх гербе й на сьцягу караля Яроглека.
Вэґіры — найстарэйшая фракцыя пасьля Свадыі. Гэтая фракцыя зьявілася ў гульні з вэрсіі 0.202.
Вэґіры маюць 4 месты, 8 замкаў і 16 вёсак.
- Выдатныя лучнікі й лёгкая пяхота.
- Добрыя вершнікі з высокай манэўранасьцю.
- Моцныя наступальныя магчымасьці з двуручнай зброяй.
- Недарагія войскі
Дрэнная абарончая здольнасьць з-за выкарыстаньня пяхотай і вершнікамі вышэйшага ўзроўню двуручнай зброі замест аднаручнай са шчытамі.
Войскі заслабыя супраць кавалерыі (асабліва цяжкай).
Вэґірскае каралеўства зробленае на ўзор усходнеславянскіх краінаў, і асабліва Вялікага Княства Маскоўскага. Гэты вынік робіцца зь некалькіх прычынаў:
- Шляхта на сярэднявечнай Русі таксама называлася баярамі.
- Мясцовасьць нагадвае расейскую, таксама маюць тайговыя лясы.
- Геральдычныя знакі нагадваюць расейскія.
- Шлямы вэґіраў маюць завостраныя наканечнікі, падобныя насілі славянскія плямёны.
. . . Каралеўства вэгіраў . . .