BE-TARASK

Мікалай Шмацько

Мікалай Шмацько (па-расейску: Николай Гаврилович Шматько, нарадзіўся 17 жніўня1943 годзе ў Данецкай вобласьці, УССР) — украінскі скульптар, мастак.

Мікалай Шмацько

Мікалай Шмацько і «Ўкраінская Аўрора»
Імя пры нараджэньні Николай Гаврилович Шматько
Дата нараджэньня 17 жніўня1943 (78 гадоў)
Месца нараджэньня Данецкая вобласьць, УССР
Дата сьмерці 15 верасьня2020(2020-09-15)[1](77 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак[2]
Грамадзянства
Занятак скульптура
Узнагароды Мэдаль Ларэнца Медычы,
Ордэн Нестара Летапісца
Сайт kingofmarble-shmatko.com

Стварыў больш за 750 помнікаў (барэльефы, гарэльефы, скульптуры) і каля 500 карцін. Аўтарская калекцыя экспануецца ў галерэі «Шмацько і сыны» і налічвае больш за 70 скульптур з уральскага і італьянскага мармуру і каля 300 карцін (жывапіс, графіка). У 2000 годзе прызначаны на пасаду прафэсара катэдры мастацкай творчасьці і мастацтваў Маскоўскага інстытуту сусьветных цывілізацыяў.

У 2004 годзе Шмацько было даручана стварыць і ўвасобіць у мармуры скульптуру Багародзіцы для Сьвятогорской Лаўры (Данецкая вобласьць). Увосень адбылося адкрыцьцё Лаўры і ўстаноўленай скульптуры Багародзіцы вышынёю 4,20 м (скульптура была высечаная з 2 блёкаў Уральскага мармуру вагой 40 тон).

За ўнёсак у станаўленьне Праваслаўнай царквы і стварэньне Сьвятогорской Багародзіцы ўзнагароджаны Блажэнным Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Ўладзімерам ордэнам Нестара летапісца 3 ступені. У 2007 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Ларэнцо Цудоўны Медзічы», першы ва Ўкраіне.

Ўвосень 2005 году адбылося адкрыцьцё адбудаванай Усьпенскай царквы ў сяле Келеберда Палтаўскай вобласьці, дзе ўстаноўлена скульптура «Ўкрыжаваньне Хрыста».

. . . Мікалай Шмацько . . .

  • 1985—1991: галерэя «Шмацько і сыны», Балград, Ўкраіна
  • 1991—2003: галерэя «Шмацько і сыны», Чырвоны прамень, Луганская вобласьць
  • 1992: Луганск
  • 1993: Кіеў
  • 2000: Маскоўскі інстытут сусьветных цывілізацыяў, Масква
  • 2003: Данецк
  • 2003—2004: галерэя «Шмацько і сыны», Славянск, Данецкая вобласьць
  • 2004—2010: галерэя «Шмацько і сыны», Луганск
  • 2007: Біенале 2007, Флярэнцыя, Італія
  • 2009: Біенале 2009, Флярэнцыя, Італія
  • 2012: Арт-Манака2012, Манака, Францыя

  • Творы
  • Сьвятагорская Багародзіца
  • Сашэнка Іван Максімавіч (захоўваецца ў музэі Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі ў Акадэміі мастацтваў, (Санкт-Пецярбург)
  • Тарас Шаўчэнка (Знаходзіцца ў Луганскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі)

Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.

  1. https://vesti.ua/strana/syn-umershego-hudozhnika-shmatko-ne-znaet-gde-pohoronit-ottsa
  2. Умер украинский скульптор Николай Шматько (укр.) — 2020.

. . . Мікалай Шмацько . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Мікалай Шмацько . . .

Back To Top