BE-TARASK

Прыгоды жоўтай валізкі

Прыгоды жоўтай валізкі (па-расейску: Приключения жёлтого чемоданчика) — савецкая музычная кінакамэдыя рэжысэра Ільлі Фрэза 1970 году. Экранізацыя аднайменнай аповесьці Соф’і Пракоф’евай.

Прыгоды жоўтай валізкі
Приключения жёлтого чемоданчика
Жанр сямейны фільм[d]
Рэжысэр Ільля Фрэз
Сцэнарыст Соф’я Пракоф’ева, Ільля Фрэз
У ролях Тацяна Пельтцэр
Яўген Лебедзеў
Кампазытар Ян Фрэнкель
Апэратар Міхаіл Кірылаў
Вытворчасьць Цэнтральная кінастудыя дзіцячых і юнацкіх фільмаў імя М.Горкага
Дата выхаду 1970
Час 74 хвіліны
Краіна СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

Здымкі фільму праходзілі пераважна ў ТалінеСтарым горадзе і ў раёне Мустамяэ), а таксама ў Маскве.

. . . Прыгоды жоўтай валізкі . . .

У адным сонечным горадзе жылі незвычайныя хлопчык Пеця і дзяўчынка Тома. Тома была «каралеўнай-несьмяянай», бо ніколі не ўсьміхалася і часта плакала. А Пеця быў баязьліўцам, яму бракавала сьмеласьці. І вось мама Пеці і тата Томы вырашылі зьвярнуцца да доктару. Доктар быў незвычайным. ён меў ледзянцы ад страху, а пры дапамозе іншых цукерак ён лячыў ад злосьці і падступства, глупства, смутку, хлусьні, балбатні.

Але абставіны склаліся так, што валізка жоўтага колеру з цуда-лекамі трапіла ў чужыя рукі. Пад пагрозай апынуліся жыцьці Томінай бабулі, лётчыка Вяроўкіна — Томінага таты, дрэсіроўшчыка тыграў Буланкіна.

Томіна бабуля, доктар, Тома й Пеця выправіліся на пошук валізкі з чароўнымі лекамі.

Статуя на фасадзе талінскага Дому мастацтваў, паказаная ў фільме
  • Тацяна ПельтцэрГанна Пятроўна Вяроўкіна, бабуля Томы
  • Яўген Лебедзеўдзіцячы доктар
  • Натальля СелязьнёваПецева мама
  • Барыс Быстроўлётчык Вяроўкін — Томін тата
  • Ларыса ЦіханаваВіялета
  • Віктар ЦіханаўБуланкін
  • Яўген Весьніккамандзір неба
  • Канстанцін Кунтышаўпрараб
  • Андрэй ГромаўПеця
  • Вікторыя ЧарнаковаТома
  • Хуліганы:
    • Аляксандар Кавалераўгалоўны
    • Яўген Модэльдругі
    • Сяргей Радзівонаўтрэці
  • Ігар Ваяводзінбалбатун

. . . Прыгоды жоўтай валізкі . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Прыгоды жоўтай валізкі . . .

Back To Top