BE-TARASK

Усьвяцкая культура

Усьвя́цкая культу́ра — археалягічная культура плямён сярэдняга нэаліту, якія ў канцы IV-га — сярэдзіны III-га тыс. да н. э. насялялі Беларускае Паазер’е, паўднёвую Пскоўшчыну і паўночна-заходнюю Смаленшчыну, а таксама паўднёва-ўсходнюю Летуву.

Вылучана ў 1960-х г. А. М. Мікляевым. Назву атрымала паводле характэрнага паселішча каля мястэчка ЎсьвятыПскоўскай вобласьці. Сфармавалася на аснове мясцовай нарвенскай культуры пры значным уплыве культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі.

Паселішчы разьмяшчаліся звычайна на нізкіх узьбярэжжах азёраў і рэк. Некаторыя зь іх пазьней былі затоплены і пераўтварыліся ў тарфянікавыя стаянкі. Жыхары ўсьвяцкай культуры займаліся пераважна паляваньнем, рыбалоўствам і зьбіральніцтвам, у тым ліку вадзяных арэхаў, былі знаёмыя з зачаткавымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі. Карысталіся крамянёвымі кроплепадобнымі і кароткімі лістападобнымі наканечнікамі стрэл, нажамі на пласьцінах і адшчэпах, кароткімі скрабкамі. З-за недахопу запасаў крамянёвай сыравіны значную частку прыладаў працы і паляўнічай зброі выраблялі з костак і рагоў — плоскачаранковыя наканечнікі стрэл, доўгія наканечнікі коп’яў, кінжалы, праколкі, сякеры і цёслы, інструмэнты для апрацоўкі керамікі. Сярод упрыгожаньняў сустракаліся падвескі з зубоў жывёл і бурштыну, касьцяныя пранізкі.

Асаблівасьці ўсьвяцкай культуры выразна заўважныя ў кераміцы. У сярэднім нэаліце мясцовае насельніцтва карысталася прысадзістымі гаршкамі з прытупленавострымі донцамі і гладкімі сьценкамі, з дамешкамі тоўчаных ракавін, дробнай арганікі і шамоту ў цесьцы. Краі венцаў патоўшчаныя і скошаныя. Паверхня пасудзін звычайна аздаблялася разрэджанымі паясамі насечак, радзей наколаў і вусеневых адбіткаў. Часам у арнамэнтацыі керамікі прысутнічаюць гравюраваныя схематычныя выявы птушак, зьмей, расьлінаў, сымбалі вады, якія маюць сакральны сэнс і адлюстроўваюць элемэнты тагачасных вераваньняў. На захадзе арэалу ўсьвяцкай культуры, куды непасрэдна пранікалі групы носьбітаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі, сярод арнамэнтаў часьцей сустракаюцца адбіткі лінейнага штампа. Каля сярэдзіны III-га тыс. да н. э. на Паазер’е пачало пранікаць насельніцтва культуры кулепадобных амфар, культуры шнуравой керамікі і верхнедняпроўскай культуры, што прывяло да заняпаду ўсьвяцкай культуры і яе трансфармацыі ў паўночнабеларускую культуру. Найбольш вядомыя помнікі — Асавец, Галоўск, Скема.

. . . Усьвяцкая культура . . .

  • Археалогія Беларусі: У 4 т. Том 1. Каменны і бронзавы вякі / З. М. Зайкоўскі, У. Ф. Ісаенка, А. Г. Калечыц [і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 422, [2] с.
  • Чарняўскі, М. М. Усвяцкая культура / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя. — С. 369.
  • Чернявский, М. М. Усвятская культура в Кривинском микрорегионе на севере Беларуси // Взаимодействие и хронология культур мезолита и неолита Восточной Европы: материалы Международной научной конференции, посвящённой 100-летию Н. Н. Гуриной, Санкт-Петербург, 23 — 26 ноября 2009 г. / Ин-т истории материальной культуры Российской академии наук; Ответственный редактор С. А. Васильев. — СПб., 2009.
Археалягічныя культуры Беларусі
Палеаліт
  • Арэнсбурская
  • Арыньяцкая
  • Валкушанская
  • Грэнская
  • Ліпская
  • Расецінская
  • Сьвідэрская
Мэзаліт
  • Днепра-дзясьнінская
  • Каморніцкая
  • Кудлаеўская
  • Кундзкая
  • Лінгбі
  • Сожаўская
  • Пясочнароўская
  • Яніславіцкая
Нэаліт
Энэаліт
Бронзавы век
  • Сосьніцкая
  • Стрыжаўская
  • Сярэднедняпроўская
  • Тшынецкая
  • Шматвалікавай керамікі
Жалезны век
  • Банцараўская
  • Вельбарская
  • Дзякоўская
  • Днепра-дзьвінская
  • Зарубінецкая
  • Заходнебалцкая
  • Заходнебалцкіх курганоў
  • Кіеўская
  • Лужыцкая
  • Мілаградзкая
  • Паморская
  • Пшэварская
  • Тушамлінская
  • Чарняхоўская
  • Штрыхаванай керамікі
  • Юхнаўская
Раньняе сярэднявечча
  • Калочынская
  • Лука-райкавецкая
  • Полацка-смаленскіх доўгіх курганоў
  • Праская
  • Раньніх доўгіх курганоў
  • Роменская
  • Усходнелітоўскіх курганоў
Заўвага: археалягічныя культуры сыстэматызаваныя паводле пачатку існаваньня на тэрыторыі Беларусі. Больш поўную храналёгію глядзіце ў адпаведных артыкулах ці ў артыкуле Старажытная гісторыя Беларусі

. . . Усьвяцкая культура . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Усьвяцкая культура . . .

Back To Top