BE-TARASK

Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Груздава)

article - Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Груздава)

Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Груздаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[lower-alpha 1]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Царква Сьвятога Яна Прадцечы (неадназначнасьць).

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Яна Прадцечы

Царква Сьвятога Яна Прадцечы

Краіна Беларусь
Вёска Груздава
Каардынаты 55°00′52.82″ пн. ш.27°00′35.91″ у. д.
Канфэсія Беларуская праваслаўная царква
Эпархія Полацкая япархія 
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на мапе Беларусі

Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на Вікісховішчы

. . . Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Груздава) . . .

Царква, 1920 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Груздаве збудавалі ў 1875 годзе.

У 1996—1997 гадох праводзіўся рамонт будынка

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з 3-яруснай вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацьверыках). Архітэктурны эфэкт засноўваецца на спалучэньні паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў з атынкаванымі і пабеленымі элемэнтамі дэкору — кутнімі лапаткамі, прафіляванымі карнізамі, ліштвамі аркавых праёмаў. У сылюэце дамінуе пакаты шацёр званіцы з купалам-цыбулінай у завяршэньні[1].

. . . Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Груздава) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Груздава) . . .

Back To Top