Цы́рын[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсаветуКарэліцкага раёнуГарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 500 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад Карэлічаў, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Туганавічы — Варонча.
Цырын — даўняе магдэбурскаемястэчкагістарычнай Наваградчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Сьвятога Спаса, помнік архітэктуры XIX ст.
. . . Цырын . . .
Упершыню Цырын (Цэрын) упамінаецца ў XV стагодзьдзі як уладаньне вялікіх князёў. У 1432 годзе Ягайла надаў Цэрынскае староства двараніну Наваградзкай зямлі Севестрыяну Сегеню. У канцы XVI стагодзьдзя тут праводзіліся павятовыя соймікі, дзейнічала царква. У XVI—XVIII стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам староства Наваградзкага павету.
У XVII ст. Цырын, відаць, атрымаў Магдэбурскае права. Кароль і вялікі князьЖыгімонт Ваза сустракаў тут войска, што вярталася з Масквы. На 1670 год у мястэчку было 62 дымы і вадзяны млын.
У 1718 годзе Цырын перайшоў у валоданьне Несялоўскіх, у гэты час у мястэчку было 62 дымы. 26 лістапада 1718 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Цырыну прывілей на штотыднёвыя таргі і 6 кірмашоў у год. У сярэдзіне XVIII ст. у мястэчку было 4 вуліцы, дзейнічалі царква і касьцёл. 5 чэрвеня 1792 году кароль і вялікі князьСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Цырыну Магдэбурскае права і надаў яму герб: «у блакітным полі стаячы алень з залатым крыжам паміж рагамі»[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Цырын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[3]. На 1795 год у мястэчку было 75 двароў.
У 1852 годзе ў Цырыне збудавалі драўляную царкву Сьвятога Спаса. У 1862 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі прыходзкую школу, у 2-й палове 1880-х гадоў — народную вучэльню. На 1880 год у мястэчку было 94 двары. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Цырыне было 129 двароў, існавалі валасная і мяшчанская ўправы, дзейнічалі царква, 2 капліцы і юдэйскі малітоўны дом, працавалі багадзельня, хлебазапасны магазын, 3 крамы, карчма і вадзяны млын; штогод праводзіліся 2 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Цырын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
. . . Цырын . . .