BE-TARASK

Юнацтва-Менск

«Юна́цтва-Менск» — беларускі хакейны клюб зь Менску, выступае ў Беларускай экстралізе. Клюб зьяўляецца сяміразовым чэмпіёнам Беларусі, двухразовым уладальнікам Кантынэнтальнага кубка 2007 і 2011 гадоў. Сэзон 2012—2013 гадоў каманда правяла ў Вышэйшай хакейнай лізе.

Юнацтва-Менск
Заснаваны 1991
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Арэна Чыжоўка-Арэна
Зьмяшчальнасьць 8800
Галоўны трэнэр Міхаіл Захараў
Чэмпіянат Беларуская экстраліга
Зьвязаныя клюбы Юніёр
Афіцыйная бачына

. . . Юнацтва-Менск . . .

Спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскай рэзэрвы «Юнацтва» была заснавана 1 верасьня1975 году. Праз год, 8 лістапада1976 году, адкрылася арэна ў менскім парку Горкага, якая стала асноўнай спартовай базай школы. Юнацкія і моладзевыя каманды СДЮШАР «Юнацтва» шэсьць разоў станавіліся бронзавымі прызэрамі першынства СССР, а ў 1990 годзе моладзевая каманда стала чэмпіёнам Савецкага Саюзу. Паводле вынікаў працы ў 1989 і 1990 гадох СДЮШАР «Юнацтва» прызнавалася лепшай спэцыялізаванай школай СССР.

У 19771991 гадох каманда СДЮШАР «Юнацтва» ўдзельнічала ў чэмпіянаце БССР, які меў статус першынства КФК. Як правіла, каманда займала месцы ў ніжняй палове турнірнай табліцы й толькі аднойчы, у 1980 годзе, стала чэмпіёнам рэспублікі. Выступ у чэмпіянаце рэспублікі быў для школы толькі этапам у падрыхтоўцы да сустрэчаў моладзевага і юнацкага першынстваў СССР, лепшыя гульцы прыцягваліся ў беларускія каманды майстроў. У канцы 1980-х гадох выхаванцы «Юнацтва» склалі касьцяк менскага «Дынама», які прабіўся ў вышэйшую лігу чэмпіянату СССР. Найбольш вядомым гульцом прайшоўшым школу «Юнацтва» зьяўляецца Сяргей Фёдараў, які бараніў колеры школы й «Дынама» ў 19841986 гадох. У будучыні выхаванцы «Юнацтва» 1980-х гадох склалі аснову зборнай Беларусі.

. . . Юнацтва-Менск . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Юнацтва-Менск . . .

Back To Top