BE-TARASK

Янка Гінько

Янка Гінько (нар. 3 студзеня 1912 — 1980-я) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч. Удзельнік дэсанту батальёну «Дальвіц»[1]. Адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі.

Янка Гінько
Дата нараджэньня 3 студзеня1912(1912-01-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1980-я
Месца вучобы Варшаўская палітэхніка (1939)

. . . Янка Гінько . . .

Нарадзіўся 3 студзеня 1912 году ў в. Загор’і ў праваслаўнай сям’і Піліпа і Анастасіі Гінькоў. У 1939 годзе скончыў Варшаўскую палітэхніку з адмыслвоасьцю інжынэра геадэзіі. У 1940—1941 гадах працаваў паводле сваёй адмысловасьці ва ўсходняй Беларусі.

Пасьля пачатку нямецкай акупацыі Янка Гінько працаваў старшынём Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Быў сябром Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, стаў кіраўніком палітычнай рэфэрэнтуры БНП, старшыня БНП у Глыбокім. Уступіў у Беларускую краёвую абарону, атрымаў годнасьць лейтэнанта.

У 1944 годзе адмовіўся працаваць намесьнікам прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцку. 27 чэрвеня 1944 году ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Пасьля эвакуацыі з Усходняй Прусіі летам 1944 году далучыўся да батальёну «Дальвіц». 17 лістапада 1944 году дэсантаваўся ў раёне Ліды ў групе з Кастусём Шышэям, але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і рэшткі групы пад кіраўніцтвам Кастуся Шышэі далучыліся да польскай Арміяй Краёвай[2]. У сьнежні таго ж году падчас адной з аблаваў група была разьбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да НКУС. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі у Менску ў 1946 годзе. Янку Гіньку было прысуджана 25 гадоў савецкіх канцлагераў.

У 1953 або 1954 годзе трапіў на Інту, працаваў маркшэйдарам (адмысловец у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з Пётрам Рашэтнікам. Вызваліўся пасьля 1956 году, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражываньне ў Маскве. Наведваў Беларусь.

Апошнія гады жыцьця моцна хварэў. Памёр у 1980-х гадах.

. . . Янка Гінько . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Янка Гінько . . .

Back To Top